Валянцін Чаканаў, які быў міністрам гандлю Беларусі з 2009-га па 2015 год, вызвалены з-пад варты ў СІЗА, мера стрыманьня замененая на не зьвязаную з пазбаўленьнем волі, заявіла Tut.by афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.
Расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць яго на завяршальнай стадыі. Як сьцьвярджае выданьне са спасылкай на неафіцыйныя крыніцы, Чаканава выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.
Чаканаў быў затрыманы ў сьнежні 2015 году пасьля прызначэньня на ягоную пасаду Ўладзімера Калтовіча. Супраць Чаканава распачалі крымінальную справу за перавышэньне службовых паўнамоцтваў, яму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўленьня волі.