«Мы разьвітваемся з чалавекам-эпохай, нашым сябрам Фідэлем» — Віктар Шэйман на Кубе
Your browser doesn’t support HTML5
Кіраўнік справамі прэзыдэнта Беларусі Віктар Шэйман выступіў на разьвітаньні зь Фідэлем Кастра, якое адбылося на Кубе 29 лістапада.
Фідэль Кастра памёр 26 лістапада ва ўзросьце 91 году. Ён узначальваў камуністычную астраўную дзяржаву на працягу амаль паўстагодзьдзя, пры ім дзяржава была жорсткай дыктатурай. Пахаваньне Фідэля Кастра павінна адбыцца 4 сьнежня ў сталіцы краіны Гаване. У сувязі са сьмерцю Кастра на Кубе абʼяўленая 9-дзённая жалоба.