Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуваньні ў сувязі са сьмерцю Фідэля Кастра.
У лісьце да старшыні Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Кубы Раулю Кастра Лукашэнка напісаў:
"Фідэль Кастра назаўжды ўвайшоў у гісторыю, як палымяны патрыёт, які прысьвяціў сваё жыцьцё самаадданаму служэньню Радзіме і ідэалам Кубінскай Рэвалюцыі. Ён стаў палітычным дзеячам плянэтарнага маштабу" — напісаў кіраўнік краіны.
Паводле Лукашэнкі, для яго маюць вялікую каштоўнасьць разумныя думкі і парады Кастра, якімі ён дзяліўся зь ім. Зьвяртаючыся да Рауля Кастра, ён адзначыў:
«Рауль, мы страцілі ня толькі роднага і дарагога чалавека, мы страцілі мысьляра, замены якому пакуль няма».