Добры вечар! Івана Барбашынскага, чый брат памёр у СІЗА, пакаралі 2 гадамі хатняй хіміі і вызвалілі ў залі суду. Маці Івана Галіна Паўлаўна паведаміла Свабодзе, што па вызваленьні сына з-пад варты павязе яго ў шпіталь. Даводзіцца радавацца вось такім зьвесткам. Бо іншых радасьцяў пакуль няма. Мытніку Алесю Юркойцю выставілі абвінавачаньне ў атрыманьні хабару пад 13 тысяч даляраў.
МІЖНАРОДНЫ ПОШУК РЭКТАРА. Эўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні абвясьціў пра пачатак міжнароднага конкурсу на пасаду рэктара. Чакаецца, што новы рэктар заступіць на пасаду ў першай палове 2017 году.
ЯК ТАК?! Кулінарная блогерка Арына Лісецкая ня лічыць бульбу беларускай нацыянальнай ежай. Пачытайце размову зь ёю, якую правяла наша калега Ганна Соўсь.
ГОЛУБЕЎ ПРЭЗЭНТАВАЎ «ГІСТОРЫЮ БЕЛАРУСІ». Гісторык Валянцін Голубеў, былы ўдзельнік парлямэнцкай апазыцыі БНФ, прадставіў у гарадзенскім Цэнтры гарадзкога жыцьця «Гісторыю Беларусі ад заканчэньня Другой сусьветнай вайны да пэрыяду будаўніцтва незалежнай дзяржавы (1945-2016)». Яна выйшла ў выдавецтве Зьмітра Коласа накладам 300 асобнікаў.
СЬВІРКО ПРА ПЛЮСЫ І МІНУСЫ ЎКРАІНСКАГА ЭЎРАМАЙДАНУ. Юрась Сьвірко, які жыве ва Ўкраіне, напісаў блог пра выніковыя пазытывы і нэгатывы антыўрадавых пратэстаў украінцаў, якія пачаліся два гады таму і давялі да зьмены прэзыдэнта і ўраду.
Падпісацца праз электронную пошту (http://www.svaboda.org/subscribe.html).