Сёньня Кіеў адзначаў Дзень годнасьці і Свабоды — 3 гадавіну пачатку Рэвалюцыі Годнасьці і 12 гадавіну — Памаранчавае Ревалюцыі. Улада вулічных мерапрыемстваў не заплянавала, затое апазыцыйна настроеныя людзі выйшлі на майдан Незалежнасьці з патрабаваньнямі адстаўкі «рэжыму Парашэнкі» і вызваленьня арыштаваных — як яны лічаць, нясправядліва — актывістаў правых арганізацыяў і дабраховотных фармаваньняў у зоне АТА.
Пасьля мітынгу пад манумэнтам Незалежнасьці, удзельнікі акцыі рушылі да плошчы Льва Талстога, дзе зьдейсьнілі пагром офіснага будынку, у якім, як яны мяркуюць, знаходзіца офіс арганізацыі «Украінскі Выбар» прарасейскага палітыка Медведчука, а таксама адна з філіяў расейскага «Ашчадбанку».
Your browser doesn’t support HTML5
Сярод арганізатараў акцыі — «Правы сэктар», «Белы молат», «Чорны камітэт», «Аўтамайдан», а таксама Добрахвотны рух «ОУН» пад кіраўніцтвам Міколы Каханіўскага.
Паліцыя затрымала некалькі ўдзельнікаў беспарадкаў.
На Майдане Незалежнасьці група людзей падпаліла некалькі аўтамабільных пакрышак.