З нагоды 96-й гадавіны Слуцкага паўстаньня актывісты «Маладога фронту» ладзяць падарожжа па баявых мясьцінах, якая скончыцца ганароваю прысягаю маладафронтаўцаў.
«27 лістапада 1920 году патрыёты Беларусі ўзьнялі гераічнае паўстаньне за незалежнасьць нашай краіны. Сёлета ўшанаваньне гэтай слаўнай падзеі адбудзецца 26 лістапада: нас чакае традыцыйная вандроўка ў Слуцак і навакольле. Запрашаем патрыётаў да ўдзелу ў сьвяткаваньні 96-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну!», — пішуць маладафронтаўцы ў прэс-рэлізе.
Выезд аўтобусам зь Менску а 10.00 у суботу 26 лістапада. Тэхнічныя падрабязнасьці вандроўкі тут.