Начальніка крымінальнай міліцыі вызвалілі ад пасады

Валянцін Міхневіч вызвалены ад пасады першага намесьніка міністра ўнутраных спраў — начальніка крымінальнай міліцыі.

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 лістапада.

Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, Валянцін Міхневіч звольнены са службы ў органах унутраных спраў у запас па хваробе з правам нашэньня ўстаноўленай формы адзеньня і знакаў адрозьненьня.

На мінулых парлямэнцкіх выбарах Валянцін Міхневіч абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Там ён узначаліў сталую камісію па нацыянальнай бясьпецы.