Нядрэнна з амэрыканцамі і «дармаедамі». Аднагодак незалежнасьці

Нязьменны ад 25 гадоў саліст гурту «Крама» Ігар Варашкевіч.

Асноўнае пра падзеі 14 лістапада з сайту Свабоды.

Добры вечар! «У нас нядрэнна пайшлі справы з амэрыканцамі» – сказаў кіраўнік Беларусі сёньня ў Магілёве пра беларуска-амэрыканскія адносіны. Ажно страх падумаць, што было б, калі б гэтыя справы пайшлі дрэнна, ня кажучы пра вельмі дрэнна. Пры нагодзе Аляксандар Лукашэнка пашкадаваў Амэрыку. «Пэўны заняпад і апатыя відаць у ЗША няўзброеным вокам» – сказаў ён пра свае назіраньні амэрыканскага жыцьця з пэрспэктывы лётнішча ў Нью-Ёрку, дзе яму давялося пабываць летась і 10 гадоў таму.

ЗАРОБКУ ЗАГАДАЛІ ЎЗЯЦЬ ПЛЯНКУ $500. «Рыхтуйцеся набраць сярэдні заробак у 500 даляраў у будучым годзе» – таксама сказаў Аляксандар Лукашэнка ў Магілёве. Белстат, трэба думаць, пачаў чухаць патыліцу. Паводле Белстату, у верасьні 2016 году сярэдняя зарплата ў Беларусі складала 732 рублі — каля 386 даляраў.

ШТО ВОЗЬМУЦЬ З «ДАРМАЕДАЎ»? Да 15 лістапада грамадзяне Беларусі, якія «ня ўдзельнічаюць у фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў», маюць сплаціць падатак «на дармаедаў» у памеры 20 базавых велічыняў (360 рублёў за 2015 год). Нібыта такіх «дармаедаў» у Беларусі назьбіраецца пад паўмільёна чалавек. Калі б заплацілі ўсе, атрымалася б сума пад 100 мільёнаў даляраў! Ну і за сёлетні год атрымаецца яшчэ большая сума, бо «дармаедаў», паводле статыстыкі, большае – колькасьць беларускага насельніцтва, занятага ў эканоміцы ў пачатку 2015 году, дасягала 4,5 мільёна, а ў жніўні 2016 — менш за 4,4 мільёна. Карацей, ёсьць за што прафінансаваць Эўрапейскія гульні.

NO PASA NADA. Такую фразу як афіцыйны дзяржаўны слоган Рэспублікі Беларусь прапануе наша блогерка Алена Германовіч.

КРАМА! Наш фотарэпартаж зь юбілейнага канцэрту гурту «Крама», якой стукнула 25 гадоў.

Падпісацца праз электронную пошту.