Беларускамоўнага мытніка, краязнаўцу і завадатара культурнага жыцьця на Астравеччыне Алеся Юркойця пачнуць судзіць 18 лістапада.
Больш за паўтара года таму Алесь Юркойць быў затрыманы ў складзе ўсёй зьмены ашмянскіх мытнікаў. З таго часу ён знаходзіцца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску. На гэты момант сьледчыя дзеяньні скончаныя, зьмену падзялілі па розных менскіх судах.
Працэс Юркойця пачнецца ў пятніцу, а 10-й раніцы, у Партызанскім раённым судзе Менску. Суд будзе адкрыты.