Беспакаранасьць

Эдвард Лемсан Генры, «Месца пакараньня ганебным слупам і розгамі ў Новым замку Дэлавэр».

Выпадак брутальнага затрыманьня майго мужа 7 лістапада на адкрыцьці помніка злачынцу навёў на думку, што калі зло раз за разам не пакаранае, мы маем слабасьць спакушацца на расчараваньне. Калі ня хочацца болей ні той свабоды, ні той дэмакратыі, ні таго антыкамунізму — нічога.

Навошта ўсё гэта, калі злодзеі раз за разам сьвяткуюць пір, а ты выціраеш кроў з твару каханага чалавека? Добра, што ў Пісаньні сказана: дык ведае Госпад, як пабожных выратаваць ад спакушэньня, а несправядлівых захаваць на пакараньне ў дзень суду.

І ласка тым, хто верыць у Суд нябесны. У іх ёсьць заўсёды адказ на пытаньні «Для чаго?» і «Навошта»?

Наста Дашкевіч


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org


Эдвард Лемсан Генры, «Месца пакараньня ганебным слупам і розгамі ў Новым замку Дэлавэр».