Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі абʼявіла тэндэр на стварэньне «нацыянальнага парталу адкрытых дадзеных на базе адзінага парталу электронных паслуг». На гэта плянуецца выдаткаваць 2 мільёны рублёў (больш за 1 мільён даляраў).
Як піша TUT.by, мяркуючы па суправаджальнай інфармацыі, крыніцай фінансаваньня выступае Дзяржаўны пазабюджэтны фонд, а сам партал павінен быць створаны да канца 2018 году (заяўкі на тэндэр прымаюцца да 21 лістапада 2016 году).
Раней міністар сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў заяўляў, што партал адкрытых дадзеных Беларусі як частка агульнай сыстэмы электроннага ўраду павінен зьявіцца ў Беларусі ў 2016 годзе.