Саборны мячэт, або нармалёвасьць у нас і ў Амэрыцы

Меліта Станюта ў сваёй краме біжутэрыі і аксэсуараў

Добры вечар! Паволі, але няўмольна пакідаюць наш сьвет знакавыя постаці культуры ХХ стагодзьдзя. Аляксандар Лукашук піша пра сьмерць Леанарда Коэна.

БОЛЬШ ТУРЭЧЧЫНЫ Ў БЕЛАРУСІ. Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка дамовіліся падняць узаемныя стасункі на новую прыступку, а ўзаемны таваразварот – да 1 мільярда даляраў на год. Выглядае на тое, што пабольшае і турэцкіх студэнтаў у беларускіх ВНУ. Сёлета іх там 267.

СЫМБАЛЬ БЕЛАРУСКА-ТУРЭЦКАГА СЯБРОЎСТВА ДАБУДАВАЛІ. У Менску ўрачыста адкрылі Саборны мячэт. Сымбалічную стужку перарэзалі прэзыдэнты Беларусі і Турэччыны. Мячэт будаваўся ад 1997 году. «Ён... стане сымбалем сяброўства беларускага і турэцкага народаў» — перадае словы турэцкага прэзыдэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана БЕЛТА.

НАРМАЛЬНЫ СТАН ЧЭМПІЁНКІ СЬВЕТУ. Славутая беларуская гімнастка Меліта Станюта сёлета канчае 23 гады і сваю спартовую кар’еру. Магчыма, цяпер пойдзе ў бізнэс. Меліта належыць да тых нешматлікіх беларускіх «сэлебрыці», якія карыстаюцца беларускай мовай. «Нармальны стан – валодаць роднай мовай», – кажа яна. Чытайце поўнае інтэрвію зь Мелітай Станютай на нашым сайце.

ПАЗЬНЯК ПРА ПАЛЁГКУ «НАРМАЛЬНАЙ АМЭРЫКІ». Паводле Зянона Пазьняка, пасьля выбару Дональда Трампа прэзыдэнтам ЗША «нармальная Амэрыка ўздыхнула з палёгкай. Яшчэ адной лібэральнай кучы яна ўжо, відаць, ня вытрымала б».

Падпісацца праз электронную пошту.