Куды крочыць Амэрыка, або рэкрэацыйная марыхуана і бясьпечнае порна

Асноўнае пра падзеі 9 лістапада з сайту Свабоды.

Добры вечар! Дональд Трамп стаў 45-м прэзыдэнтам ЗША. Шмат для каго на сьвеце гэта вялікае расчараваньне, для некаторых, як сказала міністар абароны Нямеччыны, гэта «велізарны шок», але праўда такая – гэта сьвята амэрыканскай дэмакратыі. У амэрыканцаў такое сьвята кожныя чатыры гады. А ў Беларусі замест сьвята дэмакратыі маем «элегантныя перамогі»...

НЕ ТАКІ СТРАШНЫ, ЯК ЯГО РАЗМАЛЯВАЛІ. Беларускія палітычныя экспэрты наагул сыходзяцца на думцы, што Дональд Трамп у Белым доме будзе паводзіць сябе рацыянальна і адказна. «Рэвалюцыйных зьменаў у Злучаных Штатах ня будзе», – лічыць Алесь Лагвінец. Трамп «будзе кансультавацца з дарадцамі, і калі сёньня, умоўна кажучы, ён можа ня ведаць, дзе знаходзіцца Беларусь і хто такі Лукашэнка, то калі дойдзе час да беларускага пытаньня, яму гэта ўсё раскладуць па палічках», – кажа Аляксандар Класкоўскі. «Ніякіх пераваротаў у замежнай і ўнутранай палітыцы ЗША я не чакаю. Таму што выбары — гэта вялізнае шоў. Трэба разьмяжоўваць тое, што чалавек гаворыць да выбараў, і тое, што ён пасьля робіць» – адзначае бізнэсовец Юры Зісер.

ХТО ТАКІ ДОНАЛЬД ТРАМП? Наш відэарасповед. І наша фотагалерэя.

ЯК ПАЛІТЫЧНЫ СЬВЕТ РЭАГУЕ НА ТРАМПА? Наш агляд.

ШТО ПААБЯЦАЎ ТРАМП? Наш агляд перадвыбарных абяцаньняў 45-га прэзыдэнта ЗША.

ЗА ШТО ГАЛАСАВАЛІ АМЭРЫКАНЦЫ, АКРАМЯ ТРАМПА? Аказваецца, іншымі выбарчымі тэмамі былі марыхуана, порна, кантроль зброі, сьмяротнае пакараньне і новы штат. Напрыклад, у Каліфорніі выкарыстаньне прэзэрватываў у порнафільмах зрабілі абавязковым. Ня верыце? Дык пачытайце.

КНІЖНЫ ТОП 500-ГОДЗЬДЗЯ. У межах беларускай кампаніі «Пяцісотгоднасьць», прысьвечанай 500-годзьдзю першай кнігі, надрукаванай Францішакам Скарынам, беларускія экспэрты склалі сумесны топ-50 найважнейшых кніг Беларусі за апошнія 5 стагодзьдзяў. Першая пяцёрка: Францішак Багушэвіч, «Дудка беларуская»; Максім Багдановіч, «Вянок»; Францішак Скарына, Біблія; Якуб Колас, «Новая зямля»; Мікола Гусоўскі, «Песьня пра зубра». Кнігі, безумоўна, важныя для нацыянальнай гісторыі. А для звычайнага сучаснага чытача, калі не лічыць згаданых экспэртаў? Тут зьяўляюцца сумневы...

Падпісацца праз электронную пошту.