Статкевіч кліча на мітынг «з нагоды 20-годзьдзя антыканстытуцыйнага перавароту»

Мікола Статкевіч

Пра гэта палітык напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«24 лістапада 1996 году ў выніку кансультатыўнага рэфэрэндуму Канстытуцыя краіны была незаконна зьмененая так, што ўся ўлада апынулася ў руках аднаго чалавека.

20 гадоў таму ў беларускага народу ўкралі ўладу. У Беларусі няма парлямэнту. Бо нельга ж назваць парлямэнтам тэатар прызначаных марыянэтак. Ды і рэальных паўнамоцтваў наш „парлямэнт“ ня мае, бо ўказ „прэзыдэнта“ вышэйшы за прыняты „парлямэнцкі“ закон. Таму, нават калі прызначаныя іх гаспадаром „дэпутаты“ захацелі б абараніць інтарэсы выбарнікаў, іхныя законы можна лёгка перакрэсьліць „прэзыдэнцкім“ указам», — піша Мікола Статкевіч.

Мітынг пачнецца 24 лістапада а 18.00 на плошчы Свабоды ў Менску.