Коратка: перадвыбарчыя абяцаньні Трампа

Рэспубліканец Доналд Трамп атрымаў перамогу над дэмакраткай Гілары Клінтан, стаўшы 45-м прэзыдэнтам ЗША. «Настоящее Время» сабрала сьпіс найбольш гучных абяцаньняў новаабранага прэзыдэнта.

Выбудаваць адмысловыя дачыненьні з Расеяй

Трамп называў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна «выдатным лідэрам». Ён гаварыў, што мець добрыя дачыненьні з Расеяй было б «надзвычайнай справай». У нейкі момант ён нават заяўляў, што разгледзіць пытаньне прызнаньня анэксіі Крыму Расеяй.

«Прэзыдэнт Трамп быў бы лепшы для расейска-амэрыканскіх дачыненьняў. Горш быць ня можа», — заявіўТрамп.

У адным зь перадвыбарных інтэрвію Трамп казаў аб небясьпечных інцыдэнтах з амэрыканскімі і расейскімі самалётамі. Калі ўсе дыпляматычныя захады не дадуць выніку, у выпадку небясьпечнага збліжэньня самалётаў амэрыканскім вайскоўцам «давядзецца страляць».

Пабудаваць сьцяну з Мэксыкай

Заўзята супраціўляючыся наплыву нелегальных імігрантаў у ЗША, Трамп абяцаў пабудаваць «вялікую, вялікую сьцяну на нашай паўднёвай мяжы» і прымусіць Мэксыку заплаціць за яе. Калі Мэксыка адмовіцца плаціць, то прэзыдэнт абяцаў спаганяць частка сродкаў з грашовых пераказаў мэксыканцаў з ЗША ў Мэксыку, адмовіць краіне ў фінансавай дапамозе, адмяніць або падняць цэны на візы.

Забараніць уезд мусульманам

Пасьля тэрарыстычнага акту ў Сан-Бэрнардына у 2015 годзе Трамп патрабаваў «поўнай забароны на ўезд мусульманаў у ЗША да таго часу, пакуль прадстаўнікі нашай краіны разьбяруцца ў тым, што адбываецца».

Ён прызнаўся, што ня ведае, як менавіта прывесьці гэтую забарону ў дзеяньне, і некалькі разоў мяняў сваю пазыцыю — то падтрымліваў поўную забарону, то казаў, што гэта ўсяго толькі рэкамэндацыя.

Абрэзаць падаткі

Паводле прапановы Трампа, амэрыканцы стануць плаціць менш падаткаў. Пры гэтым 0,1% найбагацейшых амэрыканцаў атрымаюць больш падатковых ільготаў, чым 60% падаткаплатнікаў разам узятых зь ніжняй часткі шкалы даходаў.

Аднак у кампаніі Трампа казалі пра тое, што ягоная падатковая палітыка будзе дапрацоўвацца.

Забраць нафту ў «Ісламскай дзяржавы»

Трамп заяўляў, што каб перамагчы баевікоў «Ісламскага дзяржавы», дастаткова абрэзаць іх фінансаваньне, якое, як упэўнены новаабраны прэзыдэнт, залежыць ад нафты.

Як менавіта дасягнуць гэтай мэты без поўнамаштабнага ўварваньня ў Сырыю, Трамп не тлумачыў.

Пры гэтым ён дадаваў, што ня мае нічога супраць таго, каб Расея бамбавала «Ісламскую дзяржаву» ў Сырыі. «Як па мне, то ў нас няма якой-небудзь выключнасьці ў гэтым пытаньні» — казаў Трамп.

Стварыць працоўныя месцы

«Я буду найлепшым прэзыдэнтам, якога Бог калі-небудзь стварыў для арганізацыі новых працоўных месцаў», — сказаў Трамп на адным зь перадвыбарных мітынгаў.

Ён абяцаў вывесьці ЗША зь Ціхаакіянскага партнэрства і Паўночнаамэрыканскай зоны свабоднага гандлю (НАФТА), каб яшчэ раз абмеркаваць умовы гэтых пагадненьняў і дамовіцца пра больш выгадныя ўмовы для амэрыканскіх работнікаў.

Аслабіць кантроль над зброяй

Трамп абяцаў пазбавіцца ад зонаў «забароны на зброю» ў ЗША, якія існуюць у школах і на вайсковых базах.

Ён казаў, што для прадухіленьня масавых забойстваў у краіне дастаткова «здаровага сэнсу». Новаабраны прэзыдэнт абяцаў знайсьці спосаб узброіць «добрых хлопцаў», як ён сам, якія маглі б справіцца з злачынцамі. Ён таксама хацеў пазбавіцца ад усялякіх забаронаў і абмежаваньняў пры куплі зброі, каб «добрыя, сумленныя людзі» маглі купляць любую зброю. Пры гэтым Трамп казаў, што трэба выправіць сыстэму праверкі асобы пры куплі зброі.

Вярнуць Амэрыцы былую веліч

Кампанія Трамп праходзіла пад дэвізам «Вярнуць Амэрыцы былую веліч» (Make America Great Again).