Завяршылася галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах у васьмі штатах ЗША.
Паводле першых падлікаў, кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Доналд Трамп пакуль мае невялікую перавагу, атрымаўшы перамогу ў двух штатах — Індыяне і Кентакі (яны агулам маюць 19 галасоў у Калегіі электараў, у той час як Гілары Клінтан перамагла у штаце Вэрмонт (3 галасы ў Калегіі электараў).
Аднак гэтыя штаты ня лічацца ключавымі ў выбарчай гонцы, і штабы кандыдатаў чакаюць вынікаў з штатаў з большым насельніцтвам.