Канцлерка Нямеччыныі Ангела Мэркель не выключае спробаў Расеі ўмяшацца ў хаду ўсеагульных выбараў у Нямеччыне з дапамогай кампутарных нападаў.
Выступаючы ў аўторак у Бэрліне на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з нарвэскім прэмʼер-міністрам Эрнай Сульбэрг, канцлерка паведаміла, што ўжо цяпер нямецкі ўрад пастаянна сутыкаецца з хакерскімі нападамі, якія ідуць з расейскага боку.
Словы Мэркель прагучалі ў адказе на пытаньне аб тым, ці можа Нямеччына стаць абʼектам кібэратакаў, падобных на тыя, якія перажыла Дэмакратычная партыя ЗША і шэраг амэрыканскіх установаў і СМІ.
У пачатку сёлетняга году нямецкія спэцслужбы абвінавацілі Расею ў міжнародным кібэршпіянажы і кібэрдывэрсіях. Крэмль адмаўляе сваю датычнасьць да такіх дзеяньняў.
Парлямэнцкія выбары ў Нямеччыне павінны адбыцца ў верасьні 2017 году.