1. Грошы на выбарчую кампанію
Гілары Клінтан сабрала на сваю прэзыдэнцкую кампанію 1 млрд даляраў ахвяраваньняў. Дональд Трамп — 512 млн.
2. Самы папулярны рэтвіт прэзыдэнцкай кампаніі
Закліка Гілары Клінтан да Дональда Трампа, каб той выдаліў свой профіль у Твітары, рэтвітнулі больш за 528 тысяч разоў.
3. Датэрміновае галасаваньне
Больш за 40% галасоў аддадзены за кандыдатаў яшчэ да самога дня выбараў. У некаторых штатах дазваляецца галасаваць раней, таксама магчыма перадумаць і прагаласаваць нанова. Агульная колькасьць амэрыканцаў, якія маюць права голасу — 218 млн 959 чалавек. Зь іх, для ўдзелу ў выбарах зарэгістраваліся 66,82% амэрыканцаў.
4. Колькі зарабляе прэзыдэнт?
У 2015 годзе прэзыдэнцкі заробак Барака Абамы склаў 400 тысяч даляраў. Але гэта не ўся сума. Амэрыканскі лідэр можа разьлічваць на розныя дадаткі і службовыя выдаткі - дадатковыя 50 тысяч даляраў.