Абодва кандыдаты імкнуцца прыцягнуць на свой бок тых выбарнікаў, якія пакуль ня вырашылі, ці ўдзельнічаць ім у галасаваньні.
Лексыкон амэрыканскай палітыкі
ЛЕКСЫКОН АМЭРЫКАНСКАЙ ПАЛІТЫКІ
Усё, што трэба ведаць пра амэрыканскія выбары і палітычную сыстэму
У пятніцу Клінтан і Трамп правялі мітынгі ў Агаё і Пэнсыльваніі. Трамп, выступаючы таксама ў штаце Нью-Гэмпшыр, абвінаваціў суперніцу ў намеры дазволіць шматкроць большы прыток сырыйскіх уцекачоў у ЗША і папярэдзіў амэрыканцаў аб «пакаленьнях тэрарызму» — у выпадку перамогі Клінтан.
У сваю чаргу кандыдатка ад дэмакратаў, выступаючы ў Пітсбургу, штат Пэнсыльванія, паўтарыла, што Трамп непрыдатны для прэзыдэнцкай пасады праз свой тэмпэрамэнт і нястрыманасьць у словах.
У суботу сайт WikiLeaks апублікаваў у адкрытым доступе чарговую, 31-ю частку лістоў кіраўніка выбарчага штабу кандыдаткі ў прэзыдэнты ЗША ад дэмакратаў Джона Падэсты. Раней WikiLeaks апублікаваў некалькі тысячаў лістоў Падэсты.