У пунктах пропуску на мяжы зь Літвой — чэргі зь легкавых і грузавых аўтамабіляў на выезд зь Беларусі.
На 12.00 5 лістапада ў пункце пропуску «Каменны Лог» у чарзе сабралася 315 машын (80 легкавых, 235 — грузавых), у «Катлоўцы» — 140 (80 і 60 адпаведна), у «Беняконі» — 217 (159 і 58), у «Прывалках» — 121 (32 і 89).
Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе на сваім сайце, што паводле інфармацыі літоўскага боку 5-7 лістапада ў пункце пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог» зь беларускага боку) будуць праводзіцца працы па рамонце дарогі паласы руху грузавога транспарту. «Па гэтай прычыне будзе абмежаваны рух грузавых аўтамабіляў у Літву праз дадзены пункт пропуску», — паведамляе прэс-служба камітэту.