З нагоды Дня кастрычніцкай рэвалюцыі ў панядзелак 7 лістапада Віртуальны музэй савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі запрашае наведаць два мерапрыемствы:
А 15.00 пачнецца экскурсія ў Курапаты «Беларуская Галгофа». Удзельнікі сустракаюцца каля Крыжа пакуты. Даведкі і запіс на вандроўку — празь е-майл info@represii.net
А 18.00 у залі ўправы БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільму рэжысэра Віктара Корзуна «Суд над камунізмам. Пачатак».
У дыскусіі на тэму «Наступствы камуністычных рэпрэсіяў у Беларусі» возьмуць удзел гісторыкі, палітыкі, грамадзкія дзеячы. Імпрэзу завершыць музычныя выступы Касі Камоцкай і Аляксея Галіча.