Прэзыдэнт Турэччыны наведае Менск 11 лістапада

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган, архіўнае фо та

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган 11 лістапада зьбіраецца зь візытам у Беларусь, дзе возьме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцьці Саборнага мячэту.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт прэмʼер-міністра Турэччыны.

«Урачыстае адкрыцьцё мячэту заплянавана на 11 лістапада з удзелам Эрдагана, яго беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі, міністраў і афіцыйных асобаў Беларусі і Турэччыны, а таксама рэлігійных прадстаўнікоў з краін Эўразіі», — цытуе Інтэрфакс афіцыйнае паведамленьне.

16 жніўня Менск наведаў генэральны дырэктар турэцкай кампаніі Turkcell Каан Тэрзіяглу. Ён сустрэўся з памочнікам Лукашэнкі Ўсеваладам Янчэўскім, зь якім у тым ліку абмяркоўвалася падрыхтоўка візыту Рэджэпа Эрдагана ў Менск.