Беларусь назвалі сусьветным лідэрам па спажываньні алькаголю, але паводле старых лічбаў

Паводле выданьня Daily Viz, Беларусь займае першае месца на сьвеце, зь вялікім адрывам ад іншых краінаў, па спажываньні алькаголю на душу насельніцтва.

Спасылаючыся на дадзеныя Сусьветнага банку і Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, выданьне вылічыла, што сярэднестатыстычны беларус (асоба старэйшая за 15 гадоў) спажывае 17,32 літра чыстага сьпірту на год. Аднак у дакумэнтах Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, на якіх нібыта грунтуецца рэйтынг, падаюцца лібчы толькі да 2010 году.

За Беларусьсю ў гэтым «алькагольным рэйтынгу» знаходзяцца Літва (12,65), Чэхія (12,43), Харватыя (12,18) і Аўстрыя (12,04).

Расея ў гэтым рэйтынгу 186 краінаў займае 13-е месца (11,04 літра), ЗША 41-е (8,67), Украіна 43-е (8,48 літра).