Кастрычнік у фатаздымках Свабоды

Гулец бэйсбольнага клюбу «Мінск» атрымлівае кубак за перамогу каманды ў фінальнай частцы міжнароднага бэйсбольнага турніру над камандай з Санкт-Пецярбургу «Паўночныя зоркі». 2 кастрычніка 2016 г.

Пікет па зборы подпісаў за наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці каля «Цэнтральнага» ўнівэрсаму ў Менску. 1 кастрычніка 2016 г.

Выставачная заля маскоўскага Сахараўскага цэнтру з экспазыцыяй пераможцаў конкурсу дакумэнтальнага фота «Прямой взгляд» пасьля двух дзён пагрому, які ўчынілі так званыя «вэтэраны Данбасу». 1 кастрычніка 2016 г.

Кветкі на месцы забойства жанчыны ў ГЦ «Эўропа» ў Менску. 9 кастрычніка 2016 г.

Працаўнікі зьбіраюць журавіны ў гаспадарцы «Палескія журавіны» Пінскага раёну. 10 кастрычніка 2016 г.

Мужчына на вуліцы чытае спэцыяльны выпуск газэты «Новы час» з заклікам да адмены сьмяротнага пакараньня ва Ўсясьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня. У гэты дзень праваабаронцы «Вясны» раздалі каля 4000 асобнікаў па ўсёй Беларусі. 10 кастрычніка 2016 г.

Ікона са «знакам яднаньня» ў адзіным ў Беларусі касьцёле з двума крыжамі, каталіцкім і праваслаўным ў вёсцы Бярозаўка Докшыцкага раёну. 12 кастрычніка 2016 г.

Паліцы першага ў Беларусі музэя савецкай атрыбутыкі — «Эпоха Леніна». На двух паверхах свайго дома калекцыянэр з Полацку выставіў сотні бюстаў Леніна, савецкія значкі, цацкі і радыёпрыёмнікі — усяго каля 50 тысяч экспанатаў. 13 кастрычніка 2016 г.

Працэсія ля Касьцёла сьв. Дзевы Марыі ў Менску з адной зь вялікіх каталіцкіх сьвятыняў – фігурай Маці Боскай Фацімскай. Фігура была асьвечаная ў Фаціме мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, а пасьля дастаўленая ў Беларусь. 13 кастрычніка 2016 г.

Рыбакі пераводзяць карпаў на зімоўку ў рыбгасе «Волма» Чэрвеньскага раёна. 20 кастрычніка 2016 г.

Разьвітаньне з прафэсарам ды выбітным дзеячам беларускага руху Юрыем Хадыкам у грэка-каталіцкім Цэнтры сьв. Язэпа. 20 кастрычніка 2016 г.

Галасаваньне на справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі руху «За свабоду» ў Менску. Новым старшынём стаў Юрась Губарэвіч — за яго прагаласавалі 59 з 115 дэлегатаў. За галоўнага апанэнта Губарэвіча Алеся Лагвінца прагаласаваў 51 дэлегат. 20 кастрычніка 2016 г.

Невядомы мастак «дапоўніў» малюнак на сьцяне дома па вул. Магілёўскай, 32 у Менску. У букеце «беларускага хлопчыка» і ў вянку «расейскай дзяўчынкі» зьявіўся калючы дрот. 24 кастрычніка 2016 г.

Уладзімер Арлоў атрымлівае прэмію імя Алеся Адамовіча за кнігу «Імёны свабоды». 25 кастрычніка 2016 г.

Сьвятлана Алексіевіч перадае грашовую дапамогу на першы ўнёсак за кватэру для сям'і з 6 дзецьмі. 27 кастрычніка 2016 г.

Эдуард Пальчыс перад агучваньнем прысуду ў Менскім гарадзкім судзе. 28 кастрычніка 2016 г.

Прэм’ера спэктаклю «Камэра, якую дала мне маці» паводле прозы Сюзаны Кейсэн. 28 кастрычніка 2016 г.

Удзельнікі акцыі ўшанаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў стаяць каля будынку КДБ у Менску. 29 кастрычніка 2016 г.

Жонка Сяргея Міхалка Сьвятлана Зелянкоўская трымае сына Макара на першым канцэрце гурта Brutto на радзіме. 29 Кастрычніка 2016 г.

Удзельнікі традыцыйнага шэсьця «Дзяды» ў Курапаты ідуць вуліцамі Менску. 30 кастрычніка 2016 г.

Дзяўчына апранутая да сьвяткаваньня Гэлаўіна ў Менску. 31 кастрычніка 2016 г.