Што менавіта павінна быць замацавана ў гэтым дакумэнце, кіраўнік расейскай дзяржавы не ўдакладніў, адзначыўшы толькі, што гэты закон можа стаць працягам стратэгіі па разьвіцьці нацыянальных адносін.
Аб неабходнасьці стварэньня «Закону аб расейскай нацыі» Пуцін заявіў на пасяджэньні Рады па міжнацыянальных адносінах. Расейскі лідэр таксама выказаўся за стварэньне «фэдэральнага органу», які б адказваў за «сацыяльную адаптацыю» мігрантаў у краіне.
У 2012 годзе Пуцін падпісаў указ «аб дзяржаўнай стратэгіі нацыянальнай палітыкі Расеі на пэрыяд да 2025 года». У гэтым дакумэнце, у прыватнасьці, гаворыцца пра неабходнасьць «захаваньня і разьвіцьця этнакультурнай разнастайнасьці народаў» краіны.
Пазьней было створана Фэдэральнае агенцтва па справах нацыянальнасьцяў, якому Пуцін даручыў «умацоўваць адзінства» народаў Расеі. У 2008 годзе Пуцін назваў сябе «расейскім нацыяналістам у добрым сэнсе слова».
На тэрыторыі Расеі ажывуюць каля 200 народаў.