У Аўстраліі прапанаваны да абмеркаваньня жорсткі законапраект аб мігрантах

Лодка зь мігрантамі, якая накіроўваецца з Інданэзіі ў Аўстралію

У Аўстраліі апублікаваны законапраект, які прапануе пажыцьцёвую забарону на ўезд у краіну мігрантам, якія нелегальна прыбываюць на лодках.

Калі дакумэнт будзе прыняты, то затрыманых парушальнікаў мяжы ў будучыні ня пусцяць у краіну ні па турыстычнай або дзелавой візе, ні нават у выпадку ўступлення ў шлюб з грамадзянінам Аўстраліі.

Прэм’ер-міністар Аўстраліі Малкалм Тэрнбул заявіў, што законапраект мае быць найбольш моцным з усіх магчымых папярэджаньняў, адрасаваных кантрабандыстам.

Дакумэнт паступіць на абмеркаваньне ў парлямэнт на наступным тыдні. Калі ён будзе ўхвалены, гэта стане чарговым крокам да ўзмацненьня жорсткасьці аўстралійскай нацыянальнай міграцыйнай палітыкі, паведамляе Бі-Бі-Сі.