Павал Севярынец: «Гэлаўін» трэба гнаць зь Беларусі паганай мятлой

Павал Севярынец

Сустаршыня аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянскай дэмакратыя» Павал Севярынец лічыць, што беларуская моладзь замест «Гэлаўіна» павінна адзначаць Дзяды.


З крытыкай «Гэлаўіна» палітык выступіў у сваім артыкуле на сайце krynica.info, апублікаваным учора ўвечары.


«Падлеткам хочацца павыдурняцца, а часам і выскаліцца на ўвесь сьвет, разумею, узрост такі. У кожным чалавеку змалку рыецца дробненькі такі чорцік ці варочаецца паўнавартасны бес. Але задача выхаваньня — вучыць юных абломваць гэтым унутраным дэманам рогі ды іклы, не даваць злу прарывацца ў сьвет скрозь цябе. Дык навошта ўводзіць ноч трыюмфуючага д’ябла ў моду? У норму? У „традыцыю“?», — піша Севярынец.

Палітык заклікаў моладзь замест «Гэлаўіна» адзначаць Дзяды:

«Лічу, што так званы „Гэлаўін“ трэба гнаць з Беларусі паганай мятлой. З асяродзьдзя сем’яў, з кампаніяў сяброў, з вуліцаў. Ну яго к чорту. Як і выскаленых зомбі, каторым нават маскаў апранаць не трэба — з крывавымі сьцягамі ля помнікаў Леніну на сёмага лістапада. Хадзем лепей на Дзяды. У Курапаты. Да крыжоў».