Каля Лядовага палацу ў Гомлі, дзе сёньня ўвечары мае адбыцца канцэрт гурту Brutto, узмоцненыя захады бясьпекі. Мясцовыя таксісты кажуць, што АМАП прывезьлі нават зь Менску.
У горадзе шмат бел-чырвона-белых сьцягоў. Людзі ўжо зьбіраюцца каля ўваходу ў Лядовы палац. Некаторыя кажуць, што столькі міліцыі на канцэрце ніколі ня бачылі.