Пасьля таго, як Пальчыса вызвалілі, людзі віталі яго воклічамі «Жыве Беларусь» і віншавалі з днём народзінаў.
Эдуард Пальчыс дзякуе ўсім у калідоры суду за падтрымку.
«Я не лічу сябе героем. Гэта зрабілі вы. Тое, што вызвалілі мяне, — гэта ваша заслуга, тых, хто пісалі пра гэта. Мы будзем змагацца за ўсіх. Людзі не павінны сядзець за палітыку». Эдуард таксама выказвае спачуваньне ўсім сваякам і блізкім забітага журналіста Паўла Шарамета.