Саўка ды Грышка пра графіці з калючым дротам

Your browser doesn’t support HTML5

м

Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра ўчынак невядомага мастака, які дамаляваў калючы дрот да графіці пра беларуска-расейскую дружбу на дамах у Менску.

Саўка:
Хто кароль стрыт-арту?
Хто тут графіціст?
Рукі ўсем вам нада
Паукараціць!

Грышка:
Акцыя — што трэба.
Поўны дэтэктыў!
Дрот калючы нехта
Ладна прыкруціў.

Саўка:
Совесьці ў іх нету.
Эта ж проста жэсьць!
Как в глаза саседу
Нам цяпер сматрэць?!

Грышка:
Твой сасед — зараза
Чамадан — вакзал!
Да сябе нас газам
З нафтай прывязаў.

Саўка:
Усё вам тут ня этак,
Усё вам тут ня так.
Должан быць пасажэн
Этат стрыт-мастак.

Грышка:
Вам усё пасадкі,
Усё суды-турма!
Гэты дрот калючы,
Значыць, не дарма.