Падляскі ваявода прыедзе ў Горадню бязь візы

Багдан Юзэф Пашкоўскі

Багдан Юзэф Пашкоўскі, ваявода Падляскі, сёньня прыедзе ў Горадню — у першы дзень дзеяньня для турыстаў бязьвізавага рэжыму пры наведваньні Горадні і Аўгустоўскага каналу.

Паводле пастановы Савета Міністраў з 26 кастрычніка пачынае дзейнічаць бязьвізавы парадак уезду і выезду замежных грамадзян у Беларусь — у адмысловы турысцка-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал» і на прылеглыя да яго тэрыторыі, у тым ліку Горадню.

Толькі пазаўчора ўвечары на сайце «Гроднатурінвэст» зьявілася адмысловая спасылка, па якой турапэратары могуць зарэгістравацца, каб у далейшым прапаноўваць замежнікам для запаўненьня ўязныя анкеты, а таксама свае турыстычныя паслугі. Там жа ўжо ёсьць анкеты для індывідуальных турыстаў і для групаў, якія пажадаюць наведаць рэкрэацыйны парк.

«Бязьвізавы ўезд ужо заўтра, але прымаць гасьцей пачнём пазьней...» — гарадзенскія турапэратары