Форум праводзіцца ў мэтах разьвіцьця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і актывізацыі каапэрацыйных сувязяў Беларусі і Польшчы ў розных сэктарах эканомікі. У праграме — пленарнае паседжаньне і работа трох сэкцый: «Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і разьвіцьцё», «Стварэньне спрыяльнага інвэстыцыйнага клімату. Перавагі і рызыкі», «Умовы вядзеньня бізнэсу. Адкрытая эканоміка і абарона рынку».
На думку амбасадара Польшчы ў Беларусі Конрада Паўліка, таваразварот паміж краінамі па выніках 2016 году можа вырасьці:
"Статыстыка таваразвароту зьмянялася ў апошнія гады, таваразварот складаў ад двух да трох мільярдаў эўра за год. У апошнія два гады быў нязначны спад таваразвароту. Але ёсьць шанец, што сёлета ён вырасьце. І ня толькі польскі экспарт у Беларусь, але і беларускі экспарт у Польшчу",— казаў спадар Паўлік 15 чэрвеня 2016 году.
Беларуска-польскі эканамічны форум зьбіраецца дваццаты раз.