Дэманстранты на танку перад будынкам парлямэнту Вугоршчыны. Студэнцкая дэманстрацыя вельмі хутка перарасла ў масавае паўстаньне супраць камуністычнага рэжыму краіны. Камуністы Вугоршчыны і сакрэтная паліцыя адзначаліся асаблівай жорсткасьцю нават паводле савецкіх мерак.
Целы людзей у цывільным каля будынку парлямэнту пасьля расстрэлу дэманстрантаў сіламі сакрэтнай паліцыі 25-га кастрычніка.
Падбіты савецкі бронетранcпартэр у агні. Насельніцтва Вугоршчыны аказала адчайны супраціў савецкім войскам, выкарыстоўваючы бутэлькі з запальнай сумесьсю і стралковую зброю. Наносячы кропкавыя, раптоўныя ўдары, паўстанцы хутка забягалі ў вузкія завулкі гораду, куды савецкая бронетэхніка не была ў стане ўвайсьці.
Шмат каго зброяй забясьпечыла вугорская армія, якая стала на бок паўстанцаў.
Падбітая савецкая самаходная артылерыйская ўстаноўка непадалёк кінатэатру «Корвін», які стаў крэпасьцю паўстанцаў.
Супрацоўнік спэцслужбы (зьлева) перад расстрэлам, насупраць будынку гарадзкога камітэту Камуністычнай партыі ў Будапэшце. Пасьля штурму будынку (не відаць на здымку справа) паўстанцы расстралялі або зьбілі да сьмерці 23 афіцэраў ненавіснай імі спэцслужбы.
Бюст савецкага кіраўніка Іосіфа Сталіна ляжыць на грудзях расстралянага афіцэра сакрэтнай паліцыі перад будынкам гарадзкога камітэту Камуністычнай партыі ў Будапэшце. Адзін са сьведкаў падзей успамінаў пазьней: «Уся наша назапашаная нянавісьць, гнеў ... нарэшце выплюхнуліся ... Да гэтага, як земляныя чарвякі, мы адчувалі сябе цалкам бездапаможнымі ... і вось, нарэшце, мы маглі б нешта рабіць». Аднак здымкі ажыцьцяўленьня народнай справядлівасьці, якія сталі даступнымі для сусьветнай прэсы, зьмянілі ўспрыманьне паўстаньня ў горшы бок.
Пашкоджаныя будынкі каля кінатэатру «Корвін», дзе падчас крывавых сутычак загінула шмат людзей. Паўстаньне было канчаткова задушана пасьля ўводу савецкіх войскаў у Будапэшт 3-га лістапада. Паўстанцы ў Вугоршчыне не атрымалі ніякай дапамогі звонку, хоць яе прасілі. У ходзе апэрацыі савецкіх войскаў пад кодавай назвай «Віхор» загінулі больш за 2500 вугорскіх грамадзян.
Марш камуністычнай рабочай міліцыі ў Будапэшце. Рабочая міліцыя была створана Камуністычнай партыяй Вугоршчыны пасьля аднаўленьня ёю кантролю над краінай. Асноўная мэта міліцыі – не дапусьціць паўтарэньня паўстаньня. Пасьля гвалтоўнага аднаўленьня кіраваньня краінай стаўленікамі СССР, Вугоршчыне давялося чакаць яшчэ 33 гады да зьмены намінальнай незалежнасьці на рэальную.
Восеньню 1956-га году народ Вугоршчыны паўстаў супраць савецкай гегемоніі і на некалькі дзён ўзяў кантроль над вуліцамі Будапэшту.