У кожнай краіне апытваецца 1000 рэспандэнтаў. Аўтары рэйтынгу падкрэсьліваюць, што вынікі адлюстроўваюць умовы жыцьця розных слаёў грамадзтва, у тым ліку і маргінальных.
Мэта рэйтынгу — вызначыць, у якой ступені прынцыпы законнасьці выконваюцца ў паўсядзённым жыцьці ў розных краінах. Пры гэтым аналізуюцца 44 паказчыкі па васьмі фактарах, у тым ліку ўлічваюцца абмежаваньні паўнамоцтваў ураду, адсутнасьць карупцыі, адкрытасьць урадавых структураў, бясьпека, правапрымяняльная практыка грамадзянскага правасудзьдзя і крымінальнага правасудзьдзя.
Такім чынам, першую пяцёрку складаюць Данія, Нарвэгія, Фінляндыя, Швэцыя і Нідэрлянды. Нямеччына на 6-м месцы, Вялікая Брытанія — на 10-м, Грузія — на 34-м. Беларусь займае 57-ю пазыцыю — пасьля Македоніі і перад Альбаніяй. 78-е месцы займае Ўкраіна і 92-е Расея.