Два касьмічных апараты Эўрапейскага касьмічнага агенцтва (ESA) — Schiaparelli і Trace Gas Orbiter — у рамках місіі на Марс аддзяліліся адзін ад аднаго і працягваюць палёт да плянэты. Сыгнал ад модуляў ішоў на Зямлю амаль 10 хвілін.
Абодва апараты, як чакаецца, даляцяць да Марса 19 кастрычніка.
Зонд Trace Gas Orbiter выйдзе на арбіту плянэты для вывучэньня яе атмасфэры, Schiaparelli — павінен зьдзейсьніць пасадку і ўзяць пробы грунту.
Місія ExoMars стартавала з касмадрома Байканур 14 сакавіка.