Дылан па-беларуску ў перакладзе Максімюка, Хадановіча і Шчура

Адмыслова для Радыё Свабода паэты Андрэй Хадановіч, Макc Шчур і пракладчык Ян Максімюк пераклалі вершы нобэлеўскага ляўрэата па літаратуры Боба Дылана.


На беларускай мове можна прачытаць вершы:


«Ліхі вястун» (The wicked messenger)

Ян Максімюк: Адна з маіх улюбёных песьняў Боба Дылана, з альбому «John Wesley Harding» (1967).


«Словы на вецер» (Blowing In The Wind)

Беларуская вэрсія адной з самых папулярных песьняў сёлетняга Нобэлеўскага ляўрэата па літаратуры ў перакладзе Андрэя Хадановіча.


«Босы вайны» (Masters of War)

Антываенная песьня-пратэст Боба Дылана ў перакладзе Макса Шчура.


Боб Дылан (нар. 1941) — культавая постаць амэрыканскай і сусьветнай поп-музыкі.

Пачынаючы з 1962 году, ён выдаў 37 студыйных альбомаў, пераважна са сваімі песьнямі, для якіх сам пісаў словы. Літаратурныя крытыкі ня раз зьвярталі ўвагу, што словы песьняў Боба Дылана зьяўляюцца паэзіяй найвышэйшай пробы і як такія заслугоўваюць прызнаньня літаратурнага сьвету. На працягу апошніх гадоў Боб Дылан, паводле букмэкераў, значыўся сярод найбольш імаверных кандыдатаў на Нобэлеўскую літаратурную прэмію.