Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Бобу Дылану.
Your browser doesn’t support HTML5
Саўка:
Куда мы кацімся, у натуры?
В тартарары, што б я так жыў!
Нобэля па літаратуры
Пявец какой-та палучыў.
Рэфрэн:
Ноб-ноб-нобэля палучыў.
Грышка:
Боб Дылан — лірык ці ня лепшы -
Складаў сугуччы не дарма.
І Нобэля за свае вершы
Заслужана ён атрымаў.
Рэфрэн:
Ноб-ноб-нобэля атрымаў.
Саўка:
І нікакой он і ня Дзілан,
А настаяшчый Цымэрман.
Таму і Нобэля далі яму,
Таму яго он атрымаў.
Рэфрэн:
Ноб-ноб-нобэля атрымаў.
Грышка:
Ня ўсіх дурных вайна забіла!
Ты, Саўка, гаўкаеш дарма.
Паэт, сьпявак, музыка Дылан
Нобэля ўрэшце атрымаў.
Рэфрэн:
Ноб-ноб-нобэля атрымаў.