У студзені—жніўні 2016 года зьнешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі склаў 32 млрд 491,8 млн долараў ЗШ
З разьліку ў бягучых цэнах гэта на 15% менш, чым за аналягічны леташні пэрыяд, паведамляе Белапан са спасылкай на Белстат.
У тым ліку экспарт склаў 15 млрд 173,5 млн долараў (на 17,2% менш), імпарт — 17 млрд 318,3 млн (на 13% менш).
Па выніках студзеня—жніўня 2016 года ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам папярэдняга года экспарт тавараў у натуральным выражэньні павялічыўся на 0,3%, імпарт скараціўся на 3,4% пры зьніжэньні сярэдніх цэн экспарту на 17,4%, імпарту — на 10%.