Боб Дылан ад 60-х да нашых дзён

Дылан у пачатку 60-х у Нью-Ёрку.

Дылан са сьпявачкай Джоўн Баез падчас «Маршу на Вашынгтон за працу і свабоду» ў жніўні 1963 году.

Дылан з чальцамі Студэнцкага каардынацыйнага камітэту супраць гвалту ў Ґрынвудзе, 1963 год.

Дылан са сваім гуртом у аэрапорце Ле Буржэ ў Францыі.

Дылан з паэтам і адным з заснавальнікаў бітніцтва Аленам Гінзбэргам у 1975-м.

Канцэрт Дылана ў Парыжы ў ліпені 1978-га.

Дылан у Тулюзе ў ліпені 1981-га.

Дылан ў Філядэльфіі ў 1985 годзе на дабрачынным канцэрце супраць голаду ў Афрыцы.

У студзені 1990-га Дылан атрымаў францускі Ордэн мастацтваў і літаратуры.

Кастрычнік 1992 году. Дылан, Джордж Гарысан, Джоні Кэш і Роджэр Макґін на сьвяткаваньні 30-й гадавіны дэбютнага альбому Дылана.

Дылан сустракаецца з Папам Янам Паўлам ІІ у Балёньні. Верасень 1997 году.

Дылан і іншыя ляўрэаты прэміяў Цэнтру Кенэдзі за ўклад у амэрыканскую культуру з прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам і першай лэдзі краіны Гілары Клінтан. 1997 год.

Дылан з «Грэмі» за альбом Time Out Of Mind у 1998 годзе.

Дылан атрымлівае ганаровую ступень доктара музыкі ва ўнівэрсытэце Сэнт-Эндрус, 23 чэрвеня 2004 году.

Дылан на канцэрце ў Пэкіне, красавік 2011 году.