Кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе» выйшла ў перакладзе на расейскую мову (СПАМПАВАЦЬ)

Сьвятлана Алексіевіч

Кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе», у якой былі сабраныя інтэрвію пісьменьніцы, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі за некалькі дзесяцігодзьдзяў, выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXІ стагодзьдзе» ў красавіку і разышлася фактычна за адзін дзень — на прэзэнтацыі з удзелам Нобэлеўскай ляўрэаткі.

Цікавасьць ня толькі да прозы, але і да грамадзянскай пазыцыі Алексіевіч, да яе ацэнак і прагнозаў не зьмяншаецца — у тым ліку і ў краінах былой савецкай імпэрыі, жыхар якой зрабіўся прадметам яе творчага дасьледаваньня. Таму Радыё Свабода выдала кнігу ў перакладзе на расейскую мову — дадаўшы туды як новыя тэксты, гэтак і знойдзеныя ў нашым архіве.

Спампаваць кнігу ў PDF-файле можна тут.