«„Дзьверы ў агні“ — магутны матэрыял. Ягоны жывёльны гнеў і пачуцьцё несправядлівасьці расплюшчвае вас, як грузавік», — тэатральны крытык Вікторыя Садлер.
Для прагляду трансьляцыі трэба ўключыць Adobe Flash Player
Кіраўнікі «Беларускага свабоднага тэатру» Мікалай Халезін і Натальля Каляда гэтым разам паклалі ў аснову свайго сцэнічнага расповеду тры гісторыі перасьледу свабоды — Марыі Алёхінай і Pussy Riot, расейскага мастака-пэрформэра Пятра Паўленскага і ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова. У спэктаклі ў ролі самой сябе выступае Марыя Алёхіна.
Спэктакль «Дзьверы ў агні» атрымаў найвышэйшыя ацэнкі ад шэрагу брытанскіх тэатральных крытыкаў і выданьняў.
Пасьля спэктаклю адбудзецца дыскусія на тэму «Мастацтва і вайна», у якой бяруць удзел Андрэй Хлыўнюк (музыка, лідэр групы «Бумбокс»), Яўген Сьцепаненка (рэжысэр тэатра і кіно, удзельнік АТА), Мікалай Халезін (арт-дырэктар «Беларускага свабоднага тэатру», рэжысэр спэктаклю).