Прынамсі 14 чалавек загінулі ў выніку страляніны з кабульскай мячэці

У сталіцы Аўганістану, Кабуле, прынамсі 14 чалавек былі забітыя ў аўторак, калі ўзброены чалавек адкрыў агонь у мячэці.

Загінулі трынаццаць цывільных асоб і паліцыянт, 36 чалавек атрымалі раненьні, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Аўганістану.

Міністэрства аховы здароўя праінфармавала, што, па меншай меры, 43 чалавекі атрымалі раненьні ў выніку стральбы і былі дастаўлены ў бальніцы.

Напад адбылося каля 8 гадзін вечара па мясцовым часе. Сьведкі паведамляюць аб выбуху з наступнай стральбой.

Першапачаткова лічылася, што нападнікаў было трое, але прадстаўнік паліцыі заявіў, што спэцназ, які прыбыў на месца злачынства, зьнішчыў толькі аднаго нападніка.