Намесьнік кіраўніка міністэрства замежных справаў Расеі Сяргей Рабкоў заявіў, што абвінавачваньні ЗША ў датычнасьці Расеі да хакерскіх нападаў на амэрыканскія палітычныя інстытуты не падмацаваныя канкрэтнымі фактамі.
Раней міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША і ўпраўленьне нацыянальнай выведкі краіны выпусьцілі сумесную заяву, у якой афіцыйна абвінавацілі расейскія ўлады ў арганізацыі кібэратакі на амэрыканскія палітычныя структуры.
«Доказная база настолькі сур’ёзных абвінавачваньняў цалкам адсутнічае», — гаворыцца ў камэнтары Рабкова.