У гісторыі ўкраінскага клюбу Алег Дулуб — другі беларускі трэнэр.
Уладальнік ды прэзыдэнт львоўскага футбольнага клюбу «Карпаты» Пятро Дымінскі сёньня падпісаў пяцігадовы кантракт з былым трэнэрам беларускай каманды «Крумкачы» Алегам Дулубам — у якасьці галоўнага трэнэра ён дэбютуе ва ўкраінскай прэм’ер-лізе 16 кастрычніка пад час матчу «Карпат» з клюбам «Дніпро».
З 2008 да 2011 год каманду трэнаваў Алег Конанаў, які зараз працуе з расейскім футбольным клюбам «Краснадар». За час працы з Алегам Конанавым львоўскія «Карпаты» двойчы выходзілі на пятае месца ў нацыянальным чэмпіянаце, што дазваляла ім выступаць у Лізе Эўропы. Што праўда, на эўрапейскім узроўні каманда не дасягла посьпеху.
За апошні год Алег Дулуб стаў сёмым трэнэрам львоўскага клюба.