Саўка ды Грышка: «Мы хочам таньней, а Расея ня хоча»

Your browser doesn’t support HTML5

Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка дыскутуюць пра дажджы і газавыя спэчкі з Расеяй.

Your browser doesn’t support HTML5

Саўка ды Грышка: "Мы хочам таньней, а Расея ня хоча"

Грышка:
Вось газ струмяніцца, вось нафта булькоча...
Мы хочам таньней, а Расея ня хоча.

Саўка:
Ты зь нефцью і газам сваім падажджы!
Сінопцікі нам абяшчаюць дажджы.

Грышка:
Пампуецца газ, і нафта цячэ..
Нічога мы не падпісалі яшчэ.

Саўка:
Вчэра залівала. Сягоньня — апяць.
Дажджзей абяшчаюць нам сутак на пяць.

Грышка:
З Расеяй нам наканавана быць разам.
Мы нафты зь ёй вып’ем, занюхаем газам!

Саўка:
Всё льёт дождзь, і есьлі так дальшэ пайдзёт,
Затопіць і дачу, і сад-агарод.

Грышка:
Затопіць краіну, урад і народ...

Саўка:
Затопіць і нефце- і газаправод.