Баевікі «Ісламскай дзяржавы» у Масуле пачалі паляваньне на катоў пасьля таго, як Рада групоўкі выдала адпаведную фэтву (рашэньне ў шарыяце).
Сайт IraqiNews.com паведамляе, што забарона тычыцца завядзеньня катоў у памяшканьнях гораду Масул. У заяве рады жыхары гораду заклікаюцца не парушаць гэтую забарону.
У традыцыйным ісламе мусульманам дазваляецца трымаць дома котак — таму, што «Прарок Мухамед ня раз называў іх «чыстымі жывёламі, якія ніколі нічога не забруджваюць».