Беларускі верасень у фатаздымках Свабоды

Каля 20 тысяч чалавек прынялі ўдзел у традыцыйным менскім паўмаратоне. 4 верасьня 2016 г.

Актывісты «Маладога фронту» рыюць акопы ў лесе пад вёскай Рудня-Споніцкая за 25 км ад расейскай мяжы. 6 верасьня 2016 г.

Сьцягі на трыбунах «Барысаў-арэны» падчас матчу зборных Беларусі і Францыі. 6 верасьня 2016 г.

Старшыня Цэнтарвыбаркаму датэрмінова галасуе на парлямэнцкіх выбарах у Палату прадстаўнікоў. 7 верасьня 2016 г.

Кандыдаты ў дэпутаты Ўладзімер Падгол і Аляксей Таўстыка здымаюцца з парлямэнціх выбараў на конях. 9 верасьня 2016 г.

Галасаваньне па месцы жыхарства на парлямэнцкіх выбарах ў аграгарадку Слабада Менскага раёну. 11 верасьня 2016 г.

Складаньне пратаколаў падчас мітынгу з патрабаваньнем свабодных выбараў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. 12 верасьня 2016 г.

Кандыдат ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая падчас першай прэс-канфэрэнцыі пасьля аб'яўленьня яе дэпутаткай. 13 верасьня 2016 г.

Беларускія мусульмане сьвяткуюць Курбан-Байрам у саборным мячэце ў Менску. 13 верасьня 2016 г.

Актывістка Ніна Багінская падчас акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцяга» ў Менску. 19 верасьня 2016 г.

На «Дзень бяз аўта» ў Менску перакрылі кавалак вуліцы Леніна ў цэнтры Менску. 22 верасьня 2016 г.

«Фэстываль габрэйскай культуры» на плошчы Свабоды ў Менску. 25 верасьня 2016 г.

Адзначэньне народнага сьвята «Багач», прымеркаванага да дня восеньскага раўнадзенства на Валожыншчыне. 25 верасьня 2016 г.

Пахаваньне заснавальніка «Аўтарадыё» Юрыя Базана ў Менску. 27 верасьня 2016 г.

Кітайскі працоўны сьпіць ў бытоўцы на будаўніцтве беларуска-кітайскага заводу «Белджы» непадалёк ад Жодзіна. 28 верасьня 2016 г.

Зарослыя хмызьняком габрэйскія могілкі на радзіме Шымона Пэрэса ў вёсцы Вішневе. 29 верасьня 2016 г.

У Менску ўпершыню асудзілі чалавека за забойства сабакі. 30 верасьня 2016 г.