Вечарына адбылася пры падтрымцы Саюзу беларускіх пісьменьнікаў ды Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры.
Мікола Гіль — брат паэта.
У цэнтры Лідзія Шагойка — загадчыца культурна-адукацыйнага аддзелу Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры.
Філёляг і літаратуразнаўца Вячаслаў Рагойша адзначыў, што Ніла Гілевіча можна назваць самым «культурным» беларускім паэтам канца 20-га стагодзьдзя.
Тацьцяна Грыневіч сьпявае песьню на верш Ніла Гілевіча «Я хаджу закаханы ў твае краявіды...»
Памяшканьне музэю было перапоўнена, людзі стаялі пры дзьвярах.
Радзім Гарэцкі адзначыў, што дзякуючы ў тым ліку і Нілу Гілевічу наша дзяржава атрымала дзяржаўныя сымбалі ды саму дзяржаўнасьць у 90-я гады.
Васіль Зуёнак: «Кніга Ніла Гілевіча „Любоў прасьветлая“ павінна быць у кожнага беларуса».
Сын Сяргей Нілавіч Гілевіч узгадаў некалькі фактаў пра бацьку. "Бацька быў трудаголікам. Я шчыра ніколі ня бачыў як ён спаў".
Таксама Сяргей Гілевіч зьбіраецца завершыць справу бацькі і давыдаць яшчэ некалькі асобнікаў з сэрыі кніг, якую пачынаў друкаваць яшчэ сам Ніл Гілевіч.
Прамаўляе беларускі паэт і перакладчык Міхась Скобла.
Беларускі выдавец і перакладчык Уладзімер Сіўчыкаў паказаў асобнік новай кнігі з сэрыі «Мая беларуская кніга», надрукаваны літаральна на днях.
Сярод прысутных — унук Ніла Гілевіча.
Сябра паэта Яўген Стасевіч.
Хор імя Алеся Рашчынскага прасьпяваў некалькі твораў на вершы Ніла Гілевіча.