«Зайшоў у безгаспадарную хату і там засіліўся», — сказала адна зь вясковак.
Трагедыі папярэднічала затрыманьне трактарыста супрацоўнікамі ДАІ. Іван вазіў бульбу на самаробным матаблёку і быў нападпітку. Нецьвярозага яго запынілі ў вёсцы дарожныя інспэктары. Яны склалі пратакол, пасьля чаго Івана пазбавілі пасьведчаньня кіроўцы ды аштрафавалі на 1,5 тысячы дэнамінаваных рублёў — каля 750 даляраў. Трактарыст вельмі бедаваў, што сума такая непад’ёмная. Нявесела жартаваў: «Няма цела — няма і дзела».
Бацька нябожчыка, 85-гадовы вясковец, кажа:
«Сын доўгі час быў бяз працы, займаўся гаспадаркай. І толькі з паўгода як уладкаваўся ў лясгас на пагрузчык. І тут такая бяда».
У Красноўцы Іван жыў грамадзянскім шлюбам зь перасяленкай з Данецку. Са сваякамі кантактаваў мала. Чалавек быў умелы, той жа матаблёк сабраў сваімі рукамі.