ЗША заявілі аб прыпыненьні ўзаемадзеяньня з Расеяй у пытаньні захаваньня замірэньня ў Сырыі і падкрэсьлілі, што гэта было няпростым рашэньнем.
«ЗША прыпыняюць свой удзел у двухбаковых каналах сувязі з Расеяй, створаных для падтрыманьня рэжыму спыненьня баявых дзеяньняў. Нельга сказаць, што гэтае рашэньне было прынята лёгка», — заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Джон Кірбі 3 кастрычніка.
У заяве адзначаецца, што Расея і сырыйскія ўлады чыняць дзеяньні, несумяшчальныя з замірэньнем — атакуюць цывільныя аб’екты, у тым ліку шпіталі, і не дазваляюць, каб мірнае насельніцтва атрымала гуманітарную дапамогу.